ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
Версия для слабовидящих

Практычнае прымяненне мовы

Курсанты прадэманстравалі належны ўзровень валодання прафесійнай лексікай.

На следча-экспертным факультэце Акадэміі МУС дацэнт кафедры беларускай і замежных моў Алена Молчан і прадстаўнік заказчыкаў кадраў - начальнік вучэбнага аддзела Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь маёр юстыцыі Павел Капіца правялі практычныя заняткі па беларуская мове.

Сумесная праца выкладчыкаў і курсантаў была скіравана на развіццё прафесійных кампетэнцый і атрыманне навыкаў практычнага іх прымянення.

Курсантам былі прапанаваны заданні для працы ў малых групах. Зыходзячы з практыкі сваёй службовай дзейнасці Павел Капіца, які з 2015 па 2020 гады працаваў у раённым аддзеле Следчага камітэта Ленінскага раёна Мінска на пасадах следчага, старэйшага следчага, засяродзіў увагу навучэнцаў на тых відах дакументаў, якія афармляюцца па-беларуску. Гэта пераважна адказы на беларускамоўныя звароты грамадзян і хадайніцтвы ў крымінальным працэсе.

Прафесійны вопыт і навуковы досвед абодвух выкладчыкаў дапамог стварыць зацікаўленую атмасферу ў групе, выклікаць пазітыўны разумовы водгук, актывізаваць асваенне новага спосабу міжасобаснай камунікацыі.


ГІГС Акадэміі МУС

Новости